Партыя "Белая Русь" прыняла заяву пра Лукашэнку, Гаагу, педафілаў і сатаністаў

На шляху ў Гаагу: ва Уладзіміра Пуціна ордар на арышт ужо ёсць / facebook.com/kommersant.ru/
На шляху ў Гаагу: ва Уладзіміра Пуціна ордар на арышт ужо ёсць / facebook.com/kommersant.ru/

Нядаўна зарэгістраваная ў Беларусі праўладная партыя "Белая Русь" прыняла заяву ў абарону Аляксандра Лукашэнкі. Яна абураная, што Еўрапарламент заклікаў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаць ордар на арышт Аляксандра Рыгоравіча за ўдзел у дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей і ў агрэсіі супраць Украіны. У партыйнай заяве Еўрапарламент называюць "злачыннай арганізацыяй".

Заява поўная абраз (напрыклад, "ірады-дзетазабойцы") і пагроз на адрас Еўрапарламента, Еўропы, Вялікабрытаніі і ЗША. Адказнасць за выкраданне ўкраінскіх дзяцей "Белая Русь" перакладае на... "калектыўны Захад". Далей згадваюцца вычварэнцы, педафілы, сатаністы, "злачынныя алігархі", няшчасныя мігранты, якіх адпраўлялі ў ЕС памежнікі Лукашэнкі.

"Белая Русь" заяўляе пра падтрымку дзейнасці Аляксандра Лукашэнкі, Аляксея Талая ў справе ўкраінскіх дзяцей. Яна гатовая ім усяляк дапамагаць. Відаць, гатовая і да паездкі ў Гаагу ў поўным складзе.

Абвінавачванне ў ваенным злачынстве — "арганізаваным і сістэматычным вывазе ўкраінскіх дзяцей" — вельмі хвалюе Аляксандра Лукашэнку. Ён не хоча ў Міжнародны крымінальны суд у Гаагу, а яго дыпламаты намагаюцца даказваць яго невінаватасць. Аднак ужо ідэнтыфікавана больш за 50 украінскіх дзяцей, вывезеных у Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі