Ордар на арышт Лукашэнкі: калі чакаць і што гэта зменіць

Лукашэнка можа скласці кампанію Пуціну і атрымаць ордар на арышт ад Міжнароднага крымінальнага суда / Еўрарадыё, калаж Улада Рубанава
Лукашэнка можа скласці кампанію Пуціну і атрымаць ордар на арышт ад Міжнароднага крымінальнага суда / Еўрарадыё, калаж Улада Рубанава

Еўрапарламент заклікаў Міжнародны крымінальны суд выдаць ордар на арышт Аляксандра Лукашэнкі. Адна з прычын — незаконны вываз украінскіх дзяцей. На думку палітычнага аналітыка Арцёма Шрайбмана, Лукашэнка цалкам можа атрымаць ордар следам за Пуціным. А палітолаг Валер Карбалевіч адзначае, што да гэтага яшчэ далёка.

Еўрарадыё даведалася, што можа перашкодзіць выдачы ордара і што будзе, калі ён усё ж з'явіцца.

 

Трэба, каб Лукашэнка прагаварыўся?

Ордер на арест Лукашенко: когда ждать и что это изменит
Лукашэнка варта было б часцей знаходзіцца ў такім становішчы / kommersant.ru

У прапанове Еўрапарламента няма нічога нерэальнага, бо Міжнародны крымінальны суд ужо выдаваў ордар на арышт кіраўнікоў дзяржаў, адзначае Арцём Шрайбман.

Тут ёсць некалькі тэхнічных момантаў. Не складана вызначыць ролю Лукашэнкі ў агрэсіі. Па гэтым злачынстве можна было б выдаць ордар, таму што ён сам шмат разоў казаў пра свой саўдзел у вайне. Але так ужо здарылася, што статут Міжнароднага крымінальнага суда ў гэтай сваёй частцы не распаўсюджваецца на падзеі ва Украіне. Бо ні Украіна, ні Беларусь, ні Расія не ратыфікавалі гэты статут.

Ордер на арест Лукашенко: когда ждать и что это изменит
Гэты самалёт, на якім лётаў Лукашэнка, выставілі на продаж. Можа, і іншы давядзецца / airliners.net

Калі ордар усё ж будзе выдадзены, то наўрад ці гэта нешта глабальна зменіць, але ўзмоцніць ізаляцыю Лукашэнкі, сыходзяцца ў меркаванні эксперты.

Гэта хутчэй палітычна-псіхалагічны ціск. Беларусь і так у ізаляцыі. Не так ужо і шмат Лукашэнка ездзіць. Таму, думаю, што ўсё гэта хутчэй псіхалагічныя пужалкі, — кажа Валер Карбалевіч.

Па сутнасці, Лукашэнка проста яшчэ менш будзе падарожнічаць.

Многія краіны, якія ратыфікавалі гэты статут, не змогуць яго прыняць. І, у адрозненне ад выпадку з Пуціным, думаю, ніхто нават не будзе сур'ёзна, як ПАР, мітусіцца.

У астатнім гэта не моцна нешта мяняе, бо Лукашэнка і так у цэлым ізаляваны на Захадзе. Гэта заблакуе яму яшчэ дадаткова магчымасці з гэтай ізаляцыі выйсці ў будучыні. Таму што такія ордары не здымаюцца. Ён навечна застанецца чалавекам, абвінавачаным у ваенных злачынствах, — заключае Арцём Шрайбман.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі