Пуціна арыштуюць, калі ён прыедзе ў Малдову — Санду

Уладзімір Пуцін / ria.ru
Уладзімір Пуцін / ria.ru

Кішынёў збіраецца выканаць рашэнне Міжнароднага крымінальнага суда і арыштуе расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, калі той прыедзе ў Малдову. Пра гэта заявіла прэзідэнт Мая Санду.

"Малдова падпісала пагадненне з Міжнародным крымінальным судом, і будзе выконваць рашэнне суда", цытуе словы Санду newsmaker.md.

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе ў сакавіку выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. Іх падазраюць у незаконнай дэпартацыі дзяцей з акупаваных украінскіх тэрыторый у Расію. У Крамлі заявілі, што РФ не прызнае юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі