"Мы ўсе хочам бачыць тут іншага Уладзіміра" — Зяленскі ў Гаазе згадаў Пуціна
Уладзімір Зяленскі / Reuters
4 траўня ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі знаходзіцца з працоўным візітам у Нідэрландах. Выступаючы ў Гаазе ў Міжнародным крымінальным судзе, ён згадаў Уладзіміра Пуціна.
"Мы ўсе хочам тут бачыць іншага Уладзіміра, таго, які павінен быць асуджаны за злачынныя дзеянні", — сказаў Зяленскі. У красавіку Міжнародны крымінальны суд выдаў міжнародны ордэр на арышт прэзідэнта Расіі па справе аб дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей. "Я ўпэўнены, гэта адбудзецца, калі мы пераможам, а мы пераможам", — дадаў Уладзімір Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны гаварыў пра злачынствы, якія расійскае войска працягвае здзяйсняць на ўкраінскай тэрыторыі. Толькі за ўчорашні дзень "Расія забіла 23 грамадзянскіх, 48 былі параненыя". "Нам патрэбны сапраўдны паўнавартасны трыбунал, сапраўдная справядлівасць, а не гібрыдная", — заявіў Зяленскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.