Арышт Лукашэнкі, “крыміналка Груздзевых”, санкцыі і перамовы — эфір з Латушкам
Павел Латушка / Еўрарадыё
У Еўрапарламенце заклікалі Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаць ордар на арышт Лукашэнкі. Дэпутаты заявілі, што Беларусь нясе адказнасць за шкоду, нанесеную Украіне ў сувязі з вайной, і злачынствы, учыненыя ва Украіне, у тым ліку за незаконны вываз дзяцей. Паралельна Еўрасаюз да гадавіны выбараў 2020 года рыхтуе новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Прычына — працяг рэпрэсій і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Паводле інфармацыі з Бруселя, паралельна абмяркоўваецца яшчэ адзін пакет санкцый, падставай для якога стаў саўдзел Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны. У той жа час у самой Беларусі ўжо знаходзіцца звыш 2 тысяч наймітаў-забойцаў з расійскай кампаніі “Вагнер”.
Што дае ордар на арышт Лукашэнкі, калі такі ж ордар на арышт Пуціна на лаву падсудных яго не прывёў? “Крыміналка” на сясцёр Груздзевых, якія чамусьці лічаць сябе спявачкамі — хто іх прыцягне іх да адказнасці і якую ролю выконвае сёння “Славянскі базар”? Ці працуюць санкцыі, як перамагчы Лукашэнку і вызваліць палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.