Прадстаўнік МЗС РБ на кожнай сустрэчы ў Нью-Ёрку згадваў вываз украінскіх дзяцей
Юрый Амбразевіч расказвае супрацоўніцы Дзіцячага фонду ААН, што адбывалася з украінскімі дзецьмі ў Беларусі / mfa.gov.by
Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч 17-18 ліпеня ўдзельнічаў у Палітычным форуме высокага ўзроўню па ўстойлівым развіцці Эканамічнага і сацыяльнага савета ААН у Нью-Ёрку. З яго справаздачы вынікае, што на кожнай сустрэчы ён згадваў гучную справу з дэпартацыяй украінскіх дзяцей. Па гэтым ваенным злачынстве Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, а таксама ўпаўнаважанай па правах дзіцяці РФ Марыі Львовай-Бяловай. Еўрапарламент заклікаў Міжнародны крымінальны суд разгледзець магчымасць выдачы аналагічнага ордара на арышт Аляксандра Лукашэнкі. Парламенцкая асамблея Савета Еўропы яшчэ ў красавіку прызнала Лукашэнку і яго рэжым датычнымі да гэтага злачынства. З таго часу сталі вядомыя новыя факты.
Аляксандр Лукашэнка вельмі нервова каментуе весткі пра спробы адправіць яго ў Гаагу: "Лукашэнку ў Гаагу...". За што? "За тое, што ён крадзе дзяцей, крадзе, перамяшчае...". Мы нікога не крадзем".
Тым часам міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заклікае Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаць ордар на арышт генеральнага сакратара беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрыя Шаўцова, "які публічна прызнаўся ў злачынстве незаконнай дэпартацыі дзяцей з акупаваных раёнаў Украіны".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.