У Беларусі зноў прапануюць аўтобусныя туры ў Балгарыю

Пляж у Балгарыі

Пляж у Балгарыі / pixabay.com

Беларускія турфірмы зноў пачалі прапаноўваць аўтобусныя туры ў Балгарыю. На гэта звярнулі ўвагу ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый. У турфірмах кажуць, што аўтобусныя туры ў Балгарыю з Мінска на сённяшні дзень — гэта адзін з найлепшых варыянтаў бюджэтна адпачыць на моры.

Балгарыя з гэтага года ўвайшла ў Шэнгенскую зону і пачала выдаваць беларусам шэнгенскія візы. Пад паездкі турфірмы дапамагаюць з яе атрыманнем. Кошт візы для дарослых грамадзян Беларусі складае 60 еўра, для дзяцей да 12 гадоў — 25 еўра.

За 10-дзённы адпачынак на моры з выездам аўтобусам з Мінска турфірмы просяць ад 560 еўра: 335 еўра за размяшчэнне, пражыванне і экскурсійнае абслугоўванне і 225 — за дарогу. Мяркуецца, што маршрут пройдзе праз Польшчу, Славакію, Венгрыю і Румынію. Турыстам прапануюць на выбар некалькі балгарскіх курортаў: Кранева, Залатыя Пяскі, Несебр і некаторыя іншыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі