У беларускай экстралізе "Дынама-Маладзечна" атрымала 10-ю перамогу запар
"Дынама-Маладзечна" — "Ліда"
У беларускай хакейнай экстралізе "Дынама-Маладзечна" атрымала 10-ю перамогу запар. На гэты раз была абыграная "Ліда" — 6:4 (3:3, 1:1, 2:0). У пераможцаў дзве шайбы на рахунку Цімафея Каўгарэні. За матчам у лядовым палацы ў Маладзечне назіралі 532 заўзятары.
"Дынама-Маладзечна" лідыруе з 20 ачкамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.