У беларускай калоніі пачаў галадоўку грамадзянін Вялікабрытаніі

У беларускай калоніі пачаў галадоўку грамадзянін Вялікабрытаніі

У беларускай калоніі пачаў галадоўку грамадзянін Вялікабрытаніі Алан Сміт, ураджэнец Іраку. Летам 2017-га ў Глыбокім яго асудзілі на 2 гады зняволення ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за дапамогу нелегальным мігрантам, якія прыехалі ў Беларусь з Іраку. Па версіі следства, замежнік дзейнічаў у складзе групы, у якую таксама ўваходзілі двое беларусаў. Сваю віну Сміт не прызнаў, сцвярджаў, што прыехаў у нашу краіну па справах бізнесу.

Замежнік адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 3 у пасёлку Віцьба ў Віцебскім раёне. Як інфармуе "Новы час", патрабаванні Алана Сміта пакуль невядомыя. Яго жонка Магдалена даведалася пра галадоўку ад сваякоў іншых зняволеных. Яна кажа, што Сміту не дазваляюць перапіску (апошні ліст ад яго яна атрымлівала ў лютым), пазбаўляюць дыетычнага харчавання і магчымасці займацца ў спартовай зале. Яму адмовілі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі