У Брэсце сілавікі запісвалі выказванні Вальфовіча пра расійскую ядзерную зброю

Дзяржсакратар Саўбеза тлумачыў прысутным сітуацыю з расійскай ядзернай зброяй / sb.by
Дзяржсакратар Саўбеза тлумачыў прысутным сітуацыю з расійскай ядзернай зброяй / sb.by

21 чэрвеня дзяржсакратар Савета бяспекі РБ Аляксандр Вальфовіч сустракаўся з кіраўніцтвам "сілавога блоку Брэсцкай вобласці". Падчас "палітінфармацыі" ён згадваў "палітычны ціск Захаду", "эканамічныя санкцыі" і "контрмеры", павелічэнне прысутнасці NATO ў Еўропе. Але, як піша sb.by, галоўнай тэмай у выступе Вальфовіча стала тлумачэнне пра прычыны і матывы размяшчэння расійскай тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Паводле яго слоў, "Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя робяць стаўку на стратэгічнае стрымліванне". Дзяржсакратар Саўбеза супакойваў прысутных, калі казаў, што ядзерная зброя патрэбна толькі для абароны, і "гэтая мера стратэгічнага стрымлівання... не мае наступальнага характару". А калі ў Маскве, якая кантралюе ядзерную зброю, будзе іншае бачанне сітуацыі? Аляксандр Вальфовіч не стаў спыняцца на гэтай праблеме.

На здымках відаць, што многія сілавікі запісвалі выказванні Вальфовіча.

На сустрэчы ў Брэсце прысутнічаў былы старшыня КДБ Валерый Вакульчык, які працуе памочнікам Аляксандра Лукашэнкі, інспектарам па Брэсцкай вобласці.

У Брэсце сілавікі запісвалі выказванні Вальфовіча пра расійскую ядзерную зброю
У Брэсце сілавікі запісвалі выказванні Вальфовіча пра расійскую ядзерную зброю
У Брэсце сілавікі запісвалі выказванні Вальфовіча пра расійскую ядзерную зброю
У Брэсце сілавікі запісвалі выказванні Вальфовіча пра расійскую ядзерную зброю

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі