У Брэст прывезлі 250 новых інвалідных калясак з ЗША
250 новых інвалідных калясак прывезлі ў Брэст з ЗША амерыканскія валанцёры. Гуманітарная дапамога паступіла ад міжнароднай дабрачыннай арганізацыі "Сафія", якая ўжо 10 гадоў працуе ў Беларусі. За гэты час у Брэсцкай вобласці было рэалізавана каля двух дзесяткаў гуманітарных праектаў.
Як паведамляе Першы тэлеканал, плануецца таксама прывезці сотні інвалідных калясак для жыхароў Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей.
Як паведамляе Першы тэлеканал, плануецца таксама прывезці сотні інвалідных калясак для жыхароў Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей.