У цэнтры Мінска 5 шматкватэрных дамоў засталіся без гарачай вады і цяпла
Некалькі дамоў у цэнтры Мінска засталіся без цяпла і гарачай вады / pixabay.com
У цэнтры Мінска сёння адбылася аварыя: прарвала трубу. Як паведамляе "Мінсэнерга", у 18:27 з'явілася інфармацыя, што на вуліцы Караля каля дома 16 з-пад зямлі б'е вада.
Гэты ўчастак адключылі ад цепласеткі.
"Без гарачага водазабеспячэння і ацяплення засталіся 5 жылых дамоў (па адрасе: вул. Караля, 18, 20, вул. Раманаўская Слабада, 11, 13, вул. Сухая, 3) і 2 адміністрацыйныя будынкі (па адрасе вул. караля, 16, 16а)", — кажуць у "Мінскэнерга".
Мяркуецца, што вада і цяпло вернуцца ў гэтыя дамы заўтра да 8:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.