У чацвер чакаецца ад 5 градусаў марозу да 1 градуса цяпла
11 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
Месцамі, а па Гомельскай і Магілёўскай абласцях — на большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі, пераважна снег, мокры снег. У асобных раёнах чакаецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца, па паўднёвым усходзе — наліпанне мокрага снегу. Вецер уначы будзе слабы. Днём прагназуецца вецер паўднёвы і паўднёва-заходні 4-9 метраў за секунду, перадае БЕЛТА.
Тэмпература паветра ўначы складзе -2...-7 градусаў, пры праясненнях будзе ад 8 да 9 марозу. Удзень чакаецца ад -5 да +1 градуса.