У Ерэване працягваецца мітынг супраць павышэння тарыфаў (відэа)
Там сабралася не меней за 10 тысяч чалавек.
У сталіцы Арменіі Ерэване аднавіўся мітынг супраць павышэння тарыфаў на электраэнергію, паведамляе Інтэрфакс. Натоўп зноў сабраўся пасля таго, як напярэдадні паліцыя разагнала дэманстрантаў.
Сённяшні мітынг праходзіць на плошчы Свабоды. Арганізатары заяўляюць, што “не маюць намеру адступаць ад сваіх патрабаванняў” і што іх не зламалі ўчорашнім разгонам акцыі.
Дэманстрацыя стала рэакцыяй жыхароў Ерэвана на закон аб павышэнні з 1 жніўня тарыфаў на электрычнасць. Пратэсты пачаліся 22 чэрвеня, калі актывісты кампаніі “Не рабункам” арганізавалі шэсце да рэзідэнцыі прэзідэнта Арменіі, з якім яны хацелі сустрэцца.
Улады прапаноўвалі, каб з кіраўніком дзяржавы сустрэлася група з некалькіх чалавек ад пратэстоўцаў, аднак яны адрынулі гэтую дапамогу. У выніку акцыю разагналі раніцай 23 чэрвеня.
У выніку пацярпелі 25 чалавек. Затрымана 237 чалавек, на якіх завялі справы за хуліганства, паведамляе news.liga.net