У Гомелі раней за тэрмін запусцілі завод для рамонту дарог

Дарожны рамонт

Дарожны рамонт / newsgomel.by

У Гомелі раней за тэрмін запусцілі завод, які выпускае гарачую бетонную сумесь для рамонту дарог. Гарадскія ўлады не хаваюць, што стан дарог у рэгіёне — дрэнны. Таму сумесь спатрэбілася ўжо цяпер — ледзь тольки слупкі тэрмометраў пачалі паказваць плюсавую тэмпературу.

Зіма прайшла з вялікімі тэмпературнымі перападамі і вялікай колькасцю ападкаў, наракаюць дарожнікі. Усё гэта негатыўна адбілася на дарожным пакрыцці. Чакайце, як быццам бы ў Беларусі бываюць нейкія іншыя зімы?

Гомельскі гарадскі дарожны будаўніча-рамонтны трэст вырабляе 30 тон сумесі за гадзіну. Улады спадзяюцца нарасціць аператыўнасць і якасць работы па ямачным рамонце дарожнага палатна.

В Гомеле раньше срока запустили завод для ремонта дорог

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі