У Гомелі разграмілі кватэру былога палітвязня Іллі Міронава
Кватэра пасля прыходу сілавікоў / homeldays.org
У Гомелі разграмілі кватэру былога палітвязня Іллі Міронава, піша homeldays.org. "Такога не было нават падчас ранейшых ператрусаў”, — кажа ён.
Міронаў адбываў 13 сутак адміністрацыйнага арышту па абвінавачанні ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў". Па вяртанні ён убачыў, што ў яго кватэры мэбля разабраная, кнігі і рэчы раскіданыя ў хаатычным парадку. Маці актывіста Валянціна Міронава была затрыманая.
Міронаў кажа, што гэта ўжо шосты ператрус з 2020 года ў яго кватэры.
Ілля Міронаў — валанцёр з Гомеля, вядомы ў горадзе арганізатар рок-канцэртаў. Яго затрымалі ў верасні 2021 года і асудзілі на 1,5 гады папраўчай калоніі за "дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь". Палітвязень выйшаў на волю восенню 2022-га. Пасля гэтага актывіста ўжо некалькі разоў арыштоўвалі па адміністрацыйных справах. Ён напісаў некалькі скаргаў у Следчы камітэт — на начальніка гомельскага ІЧУ Сяргея Баравых і прапагандыста Рыгора Азаронка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.