Гамяльчук Ілля Міронаў падаў заяву ў СК на прапагандыста Азаронка

Рыгор Азаронак / СТБ
Рыгор Азаронак / СТБ

Гомельскі актывіст Ілля Міронаў падаў заяву ў Следчы камітэт з просьбай пачаць крымінальную справу на прапагандыста Рыгора Азаронка, піша "Штодзень".

Нагодай для гэтага стала публікацыя артыкула на сайце СТБ 18 студзеня 2023 года ў суправадэжнні відэароліка "Азарёнок: шаг навстречу тем, кто хочет вернуться — это сталинский шаг, это мощнейшая воля Лукашенко".

На думку Міронава, Азаронак у сваім відэароліку ўчыняе дзеянні, скіраваныя на ўзбуджэнне нянавісці, варажнечы, а таксама прыніжэння годнасці групы асобаў па прыкметах прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы.

Міронаў патрабуе прыцягнуць Рыгора Азаронка да адказнасці на падставе артыкула 130 Крымінальнага кодэкса. Паводле заканадаўства, за распальванне варажнечы прадугледжанае пакаранне да 5 гадоў зняволення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі