На волю выйшаў палітвязень Ілля Міронаў
Ілля Міронаў пасля вызвалення / Фота з Facebook Валянціны Міронавай
На волю выйшаў палітвязень Ілля Міронаў. Як піша @viasnaHomel, гомельскага валанцёра асудзілі на 1,5 гады папраўчай калоніі і 200 базавых велічыняў штрафу (6400 рублёў). Паколькі Міронаў правёў у СІЗА больш за год, суд пастанавіў яго вызваліць.
Іллю Міронава затрымалі 30 верасня 2021-га. Спачатку яго абвінавачвалі ў "распальванні варажнечы", але ў працэсе следства абвінавачванне замянілі на артыкул "дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь".
Міронаў вядомы тым, што напісаў тысячы лістоў беларускім палітвязням.
На здымку ніжэй Ілля Міронаў да затрымання (фота з Facebook Валянціны Міронавай).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.