Ілля Міронаў падаў заяву, каб СК пачаў справу на начальніка гомельскага ІЧУ

Ілля Міронаў / homeldays.org
Ілля Міронаў / homeldays.org

Гомельскі актывіст Ілля Міронаў падаў заяву ў Следчы камітэт на начальніка мясцовага ІЧУ Сяргея Баравых, піша "Штодзень". Ён патрабуе, каб на Баравых пачалі крымінальную справу.

Міронаў — былы палітвязень, ён адбыў 1,5 года ў калоніі за "дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь". Пазней яго яшчэ некалькі разоў затрымлівалі і садзілі "на суткі". Апошні з такіх адміністрацыйных арыштаў Міронаў адбываў з 8 па 20 снежня.

Гэты арышт і стаў нагодай для скаргі. Ён піша, што Баравых злоўжываў уладаю і перавысіў службовыя паўнамоцтвы: "Было парушанае маё права на гуманнае абыходжанне і павагу чалавечай годнасці. Бо мне не далі матраца і бялізны, чыстай вопраткі і прадметаў гігіены. Я быў пазбаўлены сну і адпачынку. Мяне спецыяльна будзілі ноччу і не давалі прылегчы ўдзень".

Актывіст піша, што яму незаконна начапілі кайданкі, каб запалохаць. "Ежа, якую мне давалі, была агіднай, прызначанай хутчэй для харчавання жывёл, чым для людзей. Без нармальнага харчавання, сну, адпачынку, вопракі, прадметаў гігіены, ва ўмовах стрэсу я знаходзіўся 12 дзён", — піша гамяльчук у заяве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі