Пасля трэціх 15 сутак не выйшаў на волю ўладальнік гродзенскага партала s13.ru

Сяргей Чабоцька / hrodna.life
Пасля трэціх 15 сутак не выйшаў на волю ўладальнік гродзенскага партала s13.ru Сяргей Чабоцька, піша hrodna.life. Тэрмін трэцяга арышту скончыўся 7 снежня.
Пра чарговы адміністрацыйны суд над гродзенцам нічога не вядома. Не выключана, што яго ўзялі пад варту ў рамках крымінальнай справы.
Чабоцьку затрымалі 23 кастрычніка. Праз некалькі дзён стала вядома, што сайт s13.ru прызналі "экстрэмісцкім". У той час па Гродне пракацілася хваля арыштаў, падчас якой быў затрыманы яшчэ адзін чалавек, які меў дачыненне да сайта s13.ru, але ён ужо выйшаў на волю.
Медыяменеджара ўжо тройчы судзілі — за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" і "пікет" у інтэрнэце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.