Экс-палітвязня Толчына, які выйшаў у верасні, зноў судзілі за "экстрэмізм"

Андрэй Толчын

Андрэй Толчын / t.me/bajmedia/

5 снежня суд Савецкага раёна Гомеля разгледзеў справу былога журналіста, экс-палітвязня Андрэя Толчына. Яго абвніавацілі ў "распаўсюдзе экстрэмізму" (арт. 19.11 КаАП).

Як піша "Гомельская Вясна", сутнасць абвінавачвання і рашэнне суда невядомыя. Аднак праваабаронцы мяркуюць, што мужчына арыштаваны.

Толчын працаваў журналістам-фрылансерам, супрацоўнічаў з рознымі дэмакратычнымі СМІ, але пасля падзейн 2020 года пакінуў прафесію.

У верасні 2023-га Толчына арыштавалі, а сёлета ў сакавіку асудзілі на 2,5 года, абвінаваціўшы ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" і "паклёпе на Лукашэнку". А ў верасні яго выпусцілі па памілаванні. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі