Гомельскаму валанцёру Іллю Міронаву прысудзілі 13 сутак арышту
Ілля Міронаў / фота з яго асабістага архіву
У Гомелі 3 сакавіка адбыўся суд над мясцовым валанцёрам, экс-палітвязнем Іллём Міронавым. Яму прысудзілі 13 сутак арышту па абвінавачанні распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў, паведамляюць праваабаронцы.
Як распавядала Еўрарадыё, 2 сакавіка Міронаў паспеў паведаміць у сацсетках, што яго затрымліваюць. Але тады было невядома, чым міліцыянты патлумачаць затрыманне.
У лютым хлопца ўнеслі ў "спіс экстрэмістаў". Міронаў быў асуджаны па "справе Зельцэра". Пасля выхаду на волю яго ўжо неаднойчы затрымлівалі і каралі "суткамі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.