У Гродне адкрылі памятную шыльду рок-спеваку Чэславу Немэну

У Гродне адкрылі памятную шыльду рок-спеваку Чэславу Немэну

У Гродне на будынку Гуманітарнага каледжа 6 чэрвеня адчынілі мемарыяльную шыльду з бронзавым партрэтам рок-музыкі Чэслава Немэна, піша "Гродзенская праўда". 

Менавіта ў гэтым будынку ў 1954 году вучыўся знакаміты рок-музыка, чыя творчасць яднае Беларусь і Польшчу. 

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, маршал Сената Польшчы Станіслаў Карчэўскі і ўдава музыкі Малгажата Немэн, а таксама амбасадар Польшчы Артур Міхальскі ды шэраг беларускіх чыноўнікаў.

Аўтарам мемарыяльнай шыльды стаў гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў. Яна зробленая са светлага італьянскага граніту і ўпрыгожаная бронзавым барэльефам з партрэтам спевака. Надпіс на шыльдзе зроблены на дзвюх мовах — па-беларуску і па-польску.

"Сімвалічна, што памятная шыльда адчыняецца ў год васьмідзесяццігоддзя з дня нараджэння Чэслава. Сёння гісторыя як быццам зрабіла круг. Ён зноў у Гродне, а пра яго творчасць даведваюцца ўсё больш і гавораць ужо новыя пакаленні", — адзначыла ўдава музыкі Малгажата Немэн.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі