У Гродне аднаўляюць гістарычны мурал

Аднаўленчыя работы

Аднаўленчыя работы / @vid_grodno

У Гродне пачаліся работы па аднаўленні гістарычнага мурала, які пацярпеў каля тыдня таму ад моцнай залевы. Тады, нагадаем, частка малюнка "спаўзла" на зямлю.

Фрагмент малюнка ўжо прыляпілі да сцяны. Ён выглядае бялейшым, чым ацалелы малюнак. Не выключана, што над гэтай часткай мурала яшчэ трэба будзе папрацаваць мастакам.

Нагадаем, гістарычны мурал урачыста адкрылі ў Гродне каля месяца таму — да Дня горада. Паведамлялася, што велізарнае графіці з'яўляецца адным з самых вялікіх у краіне. Яго памер — больш за 400 квадратных метраў. На ім былі сабраныя сцэны палявання, факты з гісторыі горада і галоўныя гродзенскія славутасці. Ініцыятарам стварэння гэтага мастацкага аб'екта быў Анатоль Грышук, гаспадар галерэі халоднай зброі. На сцяне галерэі і размешчаны мурал. 

В Гродно восстанавливают исторический мурал
Пацярпелы ад дажджу мурал / newgrodno.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі