У Гродне працягваюцца акцыі ў абарону Старога Горада
У дзесяці метрах ад абласнога КДБ у нядзелю ўвечары ў Гродне адбылася акцыя — “Стоп вандалы”. Моладзь вывесіла расцяжку і паставіла свечкі на будынку ХІХ стагоддзя, які мясцовыя ўлады ўжо пачынаюць разбіраць.
Літаральна за некалькі хвілінаў некалькі маладзёнаў спрытна ўсталявалі расцяжку на былым жылым доме са словамі “Стоп вандалы”. Пасля падышлі яшчэ некалькі дзесяткаў чалавек і паставілі каля будынку запаленыя свечкі.
Па словах арганізатараў, акцыя адбывалася ў межах грамадскай кампаніі па выратаванні Гродна. Усе спробы паўплываць на мясцовую ўладу, па словах гісторыкаў і грамадскіх дзеячаў, аказаліся марнымі.
Таму цяпер стаўка робіцца на адкрытыя акцыі грамадскага пратэсту.
Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё, Гродна