У Іспаніі паводле запыту Інтэрпалу затрымалі 37-гадовага беларуса

Іспанская паліцыя / cadenaser.com
Іспанская паліцыя / cadenaser.com

37-гадовага беларуса затрымалі ў Іспаніі паводле запыту Інтэрполу, пішуць мясцовыя СМІ.

У Беларусі мужчыну вінавацяць у махлярстве пры заключэнні кантрактаў з будаўнічымі кампаніямі з выкарыстаннем дзяржпаўнамоцтваў з 2013 па 2016 год. На арышт беларуса быў выдадзены міжнародны ордэр дзеля яго экстрадыцыі на радзіму. У Беларусі яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Супрацоўнікі іспанскай паліцыі выявілі, што мужчына разам з жонкай жыве ў горадзе Тарэўеха. За ім было спярша назіралі, а потым затрымалі.

Цяпер суд займаецца нашым суайчыннікам, рыхтуючы яго экстрадыцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі