У каго мандат даўжэйшы: што адбываецца з Каардынацыйнай радай — эфір

Андрэй Ягораў / Еўрарадыё

Андрэй Ягораў / Еўрарадыё

Тэрмін паўнамоцтваў дэлегатаў Каардынайцыйнай рады ІІ склікання скончыўся. Але "маладыя палітыкі" сваім рашэннем працягнулі дзейнасць свайго "мандата". На тэрмін… А пакуль не будзе абраны новы склад КР і ён, той новы склад, не збярэцца на сваё першае пасяджэнне. Магчыма, гэта будзе ў чэрвені. І магчыма, што нават у 2024 годзе. Але гэта недакладна. Бо ў адпаведнасці з якімі правіламі і працэдурамі тыя выбары мусяць адбыцца, дзеючыя дэлегаты яшчэ не вызначыліся.

Што сёння адбываецца ў Каардынацыйнай радзе і ці сапраўды яна знаходзіцца ў крызісным стане? Чаму да гэтага часу не прынятыя неабходныя дакументы, якія б рэгулявалі выбары ў КР і што ці хто заміналі распрацаваць гэтыя нормы ў час? Якую ролю ў зацягванні прыняцця неабходных дакументаў адыгралі "падкілімныя гульні" і як гэта сітуацыя ўплывае на імідж КР і дэмсіл агулам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі