У казахстанскім Жанаазэне зноў успыхнулі пратэсты

Затрыманне жанаазэнскіх пратэстоўцаў / vlast.kz
Затрыманне жанаазэнскіх пратэстоўцаў / vlast.kz

У Казахстане зноў пачаліся пратэсты.

На вуліцы вышлі жыхары Жанаазэна — горада на паўднёвым захадзе краіны. Нагодай стала затрыманне іх землякоў — нафтавікоў, якія раней збіраліся пратэставаць каля Мінэнерга краіны праз непразрысты тэндар.

Як паведамляе vlast.kz, у акцыі пратэсту каля Мінэнерга прымалі ўдзел каля 200 чалавек, якія страцілі працу. Улады заявілі, што ім прадаставілі альтэрнатыву, але рабочыя самі адмовіліся пераходзіць у іншую кампанію. Усіх пратэстоўцаў жорстка затрымалі ўвечары 11 красавіка.

Пакуль пратэст у Жанаазэне падобны да лакальнай акцыі, але і падзеі студзеня 2022-га пачыналіся так. Дарэчы, у тым жа горадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі