Пазіцыю Астаны спачатку выслухаў пасол РБ у Казахстане, а цяпер — Рыжанкоў

Максім Рыжанкоў з паслом Казахстана, 23 жніўня 2024-га

Максім Рыжанкоў з паслом Казахстана, 23 жніўня 2024-га / mfa.gov.by

23 жніўня ў Мінску прайшла сустрэча міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова і пасла Казахстана Цімура Жаксылыкава. У кароткім паведамленні МЗС РБ паведамляецца толькі, што "бакі абмяняліся інфармацыяй аб парадку беларуска-казахстанскіх адносін, абмеркавалі стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва". І ўсё. Відавочна, што прычынай сустрэчы быў нядаўні выклік у МЗС Казахстана пасла Беларусі Паўла Уцюпіна.

21 жніўня ў Астане міністр замежных спраў, віцэ-прэм'ер Казахстана Мурат Нуртлеў прачытаў "лекцыю" беларускаму дыпламату, а той старанна яе канспектаваў (на фота ніжэй). Казахстанскі міністр гаварыў, што Казахстан праводзіць "збалансаваную і мірную знешнюю палітыку ў адпаведнасці са Статутам ААН і асноватворнымі нормамі міжнароднага права", а выпрацаваны ў цяперашніх геапалітычных умовах кіраўніком дзяржавы знешнепалітычны курс краіны "даказаў сваю эфектыўнасць". "У сувязі з гэтым міністр заклікаў беларускі бок да неабходнасці аб'ектыўна ацэньваць пазіцыю Астаны ў дачыненні да працэсаў, якія адбываюцца", — адзначаецца ў паведамленні МЗС Казахстана.

Усё пачалося з заявы Аляксандра Лукашэнкі, які ў нядаўнім інтэрв'ю расійскаму прапагандысту раскрытыкаваў знешнюю палітыку Казахстана і шэрагу іншых постсавецкіх краін: "Ад Расіі хочуць чагосьці ўзяць, а наўзамен нічога не даць". І нагаварыў яшчэ шмат іншага.

Відаць, Рыжанкову давялося тлумачыць, што ж меў на ўвазе Лукашэнка. У яго была чырвоная папка з нейкімі дакументамі, з якой ён нават зрабіў агульнае фота з паслом. А тым часам некаторыя эксперты ў Казахстане кажуць, што запланаваны на 2024 год афіцыйны візіт прэзідэнта Касыма-Жамарта Такаева ў Беларусь можа і не адбыцца.

Пазіцыю Астаны спачатку выслухаў пасол РБ у Казахстане, а цяпер — Рыжанкоў
Беларускі пасол у МЗС Казахстана, 21 жніўня 2024-га / gov.kz

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі