У кіраўніка "Белсата" арыштавалі бацькоўскую хату ў Беларусі

Бацькоўская хата Аляксея Дзікавіцкага

Бацькоўская хата Аляксея Дзікавіцкага / "Белсат"

У Беларусі арыштавалі бацькоўскую хату выканаўцы абавязкаў дырэктара "Белсата" Аляксея Дзікавіцкага, паведамляе тэлеканал. Арышт быў накладзены 26 верасня, але Дзікавіцкі пра гэта даведаўся толькі 8 кастрычніка.

Хату пабудаваў дзед Аляксея Дзікавіцкага каля 100 гадоў таму ў вёсцы Мястковічы (цяпер Пінскі раён Брэсцкай вобласці).

"Я рос там да школы, адтуль вёз на могілкі дзядоў і бацькоў, гэта самае дарагое для мяне месца. Калісьці дзядуля з бабуляй дазволілі на шмат гадоў вучыцца там дзецям, пакуль у вёсцы будавалі школу", — кажа кіраўнік "Белсата".

Рэжым Лукашэнкі пастаянна арыштоўвае маёмасць сваіх палітычных апанентаў, асабліва тых, хто пакінуў краіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі