У Ліцэі БДУ не працягнулі кантракты дзясятку выкладчыкаў

Ліцэй БДУ / facebook.com/bsuby
Ліцэй БДУ / facebook.com/bsuby

У Ліцэі БДУ не працягнулі кантракты дзясятку выкладчыкаў, піша "Зеркало" са спасылкай на свае крыніцы. Звольненыя педагогі выкладалі, між іншым, гісторыю, беларускую мову і літаратуру, геаграфію. "Чорны спіс" з'явіўся пасля нядаўняга візіту ў навучальную ўстанову супрацоўніка КДБ. Ён размаўляў з супрацоўнікамі асабіста.

У сакавіку з'явілася неафіцыйная інфармацыя, што адміністрацыя Ліцэя БДУ з дапамогай супрацоўніка КДБ склала тры спісы "нелаяльных" супрацоўнікаў. Іх планавалася звальняць па заканчэнні кантрактаў, каб не зрываць працу навучальнай установы.

Звальненні "нелаяльных" выкладчыкаў адбываюцца ў Беларусі і ў ВНУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі