З Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта звольнілі не менш за 7 супрацоўнікаў
ПДУ / adukar.com
З Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта звольнілі не менш за 7 супрацоўнікаў. Пра гэта піша "Позірк" са спасылкай на сваю крыніцу.
Паведамляецца, што рэктар Юры Раманоўскі падпісаў загад аб звальненні:
сакратара дэканата гісторыка-філалагічнага факультэта Кацярыны Шаўлюгі;
выкладчыка кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў Анастасіі Мазго;
старшага выкладчыка кафедры замежных моў Святланы Панімашчанкі;
сакратара кафедры фізічнага выхавання і спорту Таццяны Чаркасавай.
"Адразу за Чаркасавай заяву аб звальненні падала спецыяліст па суправаджэнні навучальнага працэсу кафедры фізічнай культуры і спорту Святлана Нікаліна", — сцвярджае крыніца.
Раней паведамлялася аб звальненні дацэнтаў Віктара Чарэўкі і Сяргея Глазырына, якія адсядзелі "суткі" за "распаўсюджванне экстрэмізму". Таксама за "данаты" быў звольнены дацэнт кафедры гісторыі і турызму Юрый Кежа.
23 траўня ў ВНУ прайшла хваля затрыманняў, пад якую патрапілі каля паўтара дзясятка супрацоўнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.