У "літаратурным аўтобусе" зноў не пашанцавала Якубу Коласу
Якубу Коласу татальна не шанцуе ў сацыяльнай рэкламе. У "літаратурным аўтобусе", які пачаў хадзіць у Гомелі, класіка літаратуры ахарактарызавалі так : "Беларускі паэт, пераклЫдчык".
У аўтобусе, які пачаў хадзіць у Гомелі, гучаць вершы беларускіх паэтаў. Таксама ў салоне размешчаныя расцяжкі з біяграфіямі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча ды іншых класікаў літаратуры.
Не пашанцавала, аднак, толькі Якубу Коласу, піша сайт gomel.today.
Дарэчы, Якубу Коласу чамусьці татальна не шанцуе ў беларускай сацыяльнай рэкламе. Як паведамляла Еўрарадыё, у Гродне на білбордзе з цытатай Якуба Коласа быў размешчаны партрэт Янкі Купалы.