У Літве перахапілі цыгарэты з РБ на 1,6 млн еўра, схаваныя ў пластыкавых вокнах
Яшчэ адна вялікая партыя кантрабандных цыгарэт
У Літве перахапілі цыгарэты з Беларусі на 1,6 млн еўра, якія схавалі ў пластыкавыя вокны. Кіроўца-грамадзянін Малдовы сцвярджае, што на грузавіку планаваў ехаць у Малдову — праз Літву, Польшчу, Славакію, Венгрыю і Румынію. Аднак не атрымалася. Літоўскія мытнікі ў пункце пропуску "Райгардас" прасканавалі грузавік, а пасля ўскрылі некалькі вокнаў. У іх былі схаваныя цыгарэты беларускай вытворчасці.
Дакладны кошт кантрабанды яшчэ невядомы — цыгарэты працягваюць даставаць са схованак. Кіроўцу затрымалі на месяц, праводзіцца расследаванне, паведамляе літоўская Мытная крымінальная служба.
Кантрабанду цыгарэт з Беларусі на мільёна еўра літоўскія мытнікі затрымлівалі і летась.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.