У Любанскім раёне задыхнуліся 536 свіней
У свінакомплексе адбыўся збой у працы вентыляцыйнай сістэмы.
Масавая гібель свіней адбылася ў Любанскім раёне (Мінская вобласць) на свінатаварным комплексе прадпрыемства "Забалоцкі". Як інфармуе БЕЛТА, прычынай стаў збой у працы вентыляцыйнай сістэмы жыццязабеспячэння. Жывёлы проста задыхнуліся.
Здарэнне адбылося яшчэ 29 лістапада, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Паводле заключэння экспертаў, прызнакі наяўнасці віруса афрыканскай чумы свіней адсутнічаюць. Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці распачала крымінальную справу. Дзеянні начальніка комплекса і яшчэ шэрагу службовых асобаў кфаліфікаваныя, як "службовая халатнасць". Праводзяцца следчыя дзеянні.
Высветлілася, што збой, які прывёў да павышэння тэмпературы ў секцыі групы адкорму і да гібелі соцень свіней, адбыўся "праз неналежнае выкананне службовых абавязкаў адказнымі асобамі".
Фота — ria.ru