У Магілёве адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар Барыса Маісеева
Адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар Барыса Маісеева / magilev.by
16 ліпеня на вуліцы Чалюскінцаў у Магілёве адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар Барыса Маісеева. Яна з'явілася на доме (у народзе яго называюць "шэрым"), дзе нарадзіўся і вырас артыст.
Цырымонія праводзілася ў рамках "Славянскага базару". На ёй прысутнічаў цяперашні дырэктар фестывалю Глеб Лапіцкі. Аўтарам барэльефа стаў Філіп Трушын.
Барыс Маісееў — артыст савецкай і расійскай эстрады, танцор. Ён нарадзіўся ў Магілёве 4 сакавіка 1954 года. Пасля школы з'ехаў у Мінск, там скончыў харэаграфічную вучэльню. У 1980-х выступаў у трупе Алы Пугачовай, пазней развіваў сольную кар'еру. Памёр 27 верасня 2022 году.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.