У Магілёве прайшоў міжнародны фестываль сацыяльнай рэкламы

Першы міжнародны фестываль сацыяльнай рэкламы "Грамадзянін" прайшоў у Магілёве. У яго межах паказалі 46 рэкламных ролікаў з 18 краінаў. Ролікі ў Магілёве пабачылі на мове арыгінала, з беларускімі субтытрамі. Ідэя беларускага перакладу належыць генеральнаму прадусару фестываля Аляксандру Нікалайчуку. Ад Беларусі на фестываль было прадстаўлена 12 ролікаў ад 5 кампаній. На жаль беларускую сацыяльную рэкламу здымаюць на рускай мове і на нізкім узроўні. Справа ў тым, што якасны ролік каштуе ад 7 да 12 тысячаў долараў, а дзяржава цалкам кантралюе гэтую сферу і эканоміць на роліках, адзначыў Александр Нікалайчук.

Прыватныя ініцыятывы не маюць магчымасці здымаць рэкламу ў Беларусі, а дзяржаўныя структуры самі замаўляюць, самі вырабляюць, самі прымаюць. І рэклама атрымоўваецца не вельмі якасная.

А пасля таго, як паводле новага закону тэлеканалы былі вымушаныя скараціць час рэкламных ролікаў, то для сацыяльнай рэкламы яго стала ўвогуле не хапаць. Таму міжнародны досвед у сацыяльнай рэкламе мусіць быць вельмі карысным для Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі