У Малдове аднаўляюць беларускую нядзельную школу
Беларуская абшчына ў Малдове плануе аднавіць на якасна новая аснове дзейнасць нядзельнай школы для выкладання дзецям беларускай мовы, літаратуры і гісторыі, вывучэння культуры, традыцыяў і звычаяў іх этнічнай Радзімы, паведамляе БЕЛТА. Такая нядзельная школа працавала цягам трох год ад 2005 да 2008 года. Выкладанне вялі сябры абшчыны ў Малдове, але некаторым з іх было цяжка весці ўрокі праз адсутнасць спецыяльнай педагагічнай адукацыі. Цяпер у абшчыне з’явіліся маладыя і таленавітыя педагогі і таму нядзельную школу аднаўляюць. Асаблівы акцэнту будуць рабіць на падрыхтоўку вучняў старэйшых класаў да паступлення ў ВНУ Беларусі.
Апроч таго, пры школцы створаць музей беларускай культуры, дзе будуць прадстаўленыя нацыянальныя строі, элементы фальклору, кнігі, сувеніры ды іншыя экспанаты.
Апроч таго, пры школцы створаць музей беларускай культуры, дзе будуць прадстаўленыя нацыянальныя строі, элементы фальклору, кнігі, сувеніры ды іншыя экспанаты.