У Мастах зноў праводзяць масавую дактыласкапію
У апошнія дні мужчынская частка насельніцтва Мастоў зноў пачала масава атрымоўваць позвы з патрабаваннем прыйсці ў Мастоўскі РАУС для праходжання дактыласкапіі. Позвы прыходзяць да мужчын, якія раней не прайшлі працэдуру. Трэба адзначыць, што ў сакавіку гэтага года сябра рады Руху "За Свабоду" Алесь Зарэмбюк атрымаў адказ на свой зварот у Мастоўскі РАУС, у якім ён патрабаваў патлумачыць прычыны масавага выкліку жыхароў Мастоў для здачы дактыласкапіі. Тады ў адказе мастоўскія міліцыянеры прызналі, што працэдура носіць "неабавязковы характар" і ў выпадку адмовы грамадзянін не будзе пададзены прымусовай дактыласкапіі. Пасля гэтага позвы з прапановай прыйсці на дактыласкапію паўгода не прыходзілі да мастаўчан.