У Менску прайшоў паўмарафон. Самаму ўзроставаму бегуну — 88 гадоў!
Паўмарафон у Мінску
8 верасня ў Мінску прайшоў паўмарафон. Ён прымеркаваны да святкавання Дня горада.
Акрамя класічнай дыстанцыі (21,097 км) спартоўцы стартуюць у забегах на 5 і 10,5 км. Таксама прайшлі сямейны забег і карпаратыўная эстафета. Якую, дарэчы, выйгралі супрацоўнікі МУС.
На класічнай дыстанцыі сярод жанчын трэці год запар першай фінішавала Марына Даманцэвіч з вынікам 1 гадзіну 13 хвілін і 58 секунд. У мужчын перамог Уладзіслаў Прамаў з вёскі Касцюкоўка Гомельскай вобласці. Бягун паказаў час 1 гадзіну 6 хвілін і 49 секунд.
Самым узроставым удзельнікам паўмарафона стаў Леанід Курковіч з Наваполацка. Былому нафтавіку 88 гадоў, ён заявіўся на дыстанцыю ў 10,5 км.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.