Што святкуюць у Беларусі ў студзені

Праздники в Беларуси в январе 2025

Святы і важныя даты / euroradio.fm

Пры жаданні ў кожным месяцы года можна знайсці дзясяткі святаў. Студзень — не выключэнне. Расказваем вам пра спіс рэлігійных і дзяржаўных святаў у Беларусі, памятных дат і дзён нараджэння знакамітых беларусаў у студзені 2025 года.

Афіцыйныя святы:

1 студзеня — Новы год.
Дзяржаўнае свята, калі ў Беларусі традыцыйна аб’яўляюць выходны дзень.

19 студзеня — Дзень ратавальніка.
Прафесійнае свята супрацоўнікаў МНС Беларусі.

26 студзеня — Дзень беларускай навукі.
Гэтае свята традыцыйна адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня, у 2025 годзе яно прыпадае на 26-е чысло.

Рэлігійныя святы студзеня:

1 студзеня — Абразанне Гасподняе (каталіцкае).

7 студзеня — Раство (праваслаўнае). Адзначаецца праваслаўнымі вернікамі паводле юліянскага календара. У гэты дзень у Беларусі абвешчаны афіцыйны выходны.

12 студзеня — Хрышчэнне (каталіцкае).

14 студзеня — Абразанне Гасподняе (каталіцкае).

19 студзеня — Хрышчэнне (праваслаўнае).

Дні нараджэння знакамітых беларусаў:

3 студзеня 1905 — Уладзімір Хадыка.
Беларускі паэт і перакладчык.

3 студзеня 1946 — Тадэвуш Кандрусевіч.
Арцыбіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі (2007–2021).

4 студзеня 1952 — Юрый Захаранка.
Беларускі палітык, забіты ўладамі ў 1999 годзе.

13 студзеня 1893 — Хаім Суцін.
Знакаміты мастак са Смілавіч, аўтар вядомай "Евы".

15 студзеня 1850 — Соф’я Кавалеўская.
Матэматык з вядомага беларускага шляхецкага роду. Першая ў свеце жанчына-прафесар.

18 студзеня 1882 — Іосіф Лангбард.
Архітэктар, аўтар будынкаў Опернага тэатра ў Мінску, Дома ўрада, Нацыянальнай акадэміі навук і іншых.

28 студзеня 1943 — Міхаіл Пташук.
Беларускі рэжысёр.

29 студзеня 1884 — Антон Луцкевіч.
Беларускі палітык, дзеяч БНР.

30 студзеня 1921 — Іван Шамякін.
Беларускі пісьменнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі