У Мінску адкрылася выстава "Па сцяжынках Напалеона Орды"

6 кастрычніка ў Мінску, у мастацкай галерэі "Універсітэт культуры", адкрылася выстава жывапісу, графікі і фатаграфіі "Па сцяжынках Напалеона Орды".
У экспазіцыі — прыблізна 150 твораў, у якіх адлюстраваны погляд маладых беларускіх мастакоў і іх настаўнікаў на прыроду краіны і помнікі айчыннай архітэктуры.

Па выніках выставы, якая будзе адкрыта да 14 кастрычніка, журы вызначыць найлепшыя работы маладых мастакоў і ўзнагародзіць пераможцаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі