У Мінску амаль 37% пенсіянераў працягваюць працаваць

У Мінску амаль 37% пенсіянераў працягваюць працаваць

У Мінску 36,8% пенсіянераў працягваюць працаваць. Гэта 179 тысяч чалавек. Такую статыстыку падае БЕЛТА са спасылкай на Мінгарвыканкам. На 1 красавіка на ўліку ў органах сацыяльнай абароны стаяла болей за 485,5 тысячы пенсіянераў, большасць з іх (97,6%) атрымлівалі працоўныя пенсіі. Сацыяльныя пенсіі выплочваюцца 11,3 тысячы мінчанам (2,3% ад агульнай колькасці сталічных пенсіянераў).

Сярэдні памер усіх відаў пенсіяў у Мінску складае 315,26 рубля. Дзяржаўныя дапамогі на дзяцей атрымліваюць амаль 27,6 тысячы чалавек, дапамогі па даглядзе за непрацаздольнымі — болей за 5 тысяч мінчан.

На 1 красавіка на ўліку ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва стаялі болей за 198 тысяч чалавек. Сацыяльную дапамогу на даму атрымлівалі амаль 3,2 тысячы непрацаздольных мінчан, у тым ліку 1575 самотных людзей сталага веку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі