У Мінску амбасада Вялікабрытаніі зноў вывесіла вясёлкавы сцяг

Вясёлкавы сцяг у Мінску / svaboda.org
Вясёлкавы сцяг у Мінску / svaboda.org

У Мінску над будынкам амбасады Вялікабрытаніі ў Беларусі вывесілі вясёлкавы сцяг у гонар Міжнароднага дня барацьбы з гамафобіяй, які адзначаецца 17 траўня, паведамляе svaboda.org. Акрамя гэтага 18 паслоў і кіраўнікоў дыпмісій у Беларусі запісалі відэазварот, дзе выказалі падтрымку ЛГБТІ-супольнасці і заявілі пра роўныя правы для ўсіх.

Раней брытанская амбасада ўжо вывешвала вясёлкавы сцяг у падтрымку сексуальных меншасцяў. 2 гады таму гэта выклікала грубую рэакцыю з боку МУС. На сайце ведамства, якое ў той час узначальваў Ігар Шуневіч, з'явілася публікацыя без указання аўтарства, дзе было сказана, што барацьба ЛГБТ-супольнасці за свае правы - падробка, як і аднаполыя адносіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі