У Мінску малітва аб адзінстве хрысціян прайшла без праваслаўных

Малітва аб адзінстве хрысціян 20 студзеня / catholic.by

Малітва аб адзінстве хрысціян 20 студзеня / catholic.by / catholic.by

У Мінску прайшла традыцыйная студзеньская малітва аб адзінстве хрысціян. І ўпершыню на ёй адсутнічалі прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы, піша @christianvision.

Звычайна БПЦ прадстаўляў намеснік кіраўніка Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах царквы і грамадства протаіерэй Аляксандр Шымбалёў. Але 20 студзеня ні ён, ні нехта іншы ў Мінскі архікатэдральны касцёл не прыйшоў.

Дарэчы, нядаўна ў эфіры дзяржканала протаіерэя Шымбалёва спыталі, што рабіць з хейтэрамі ігуменні Гаўрыілы — трываць ці пакараць. Адказу на пытанне ён так і не даў, але заявіў, што кепскія каментары пра манахіню пішуць людзі няверуючыя.

"Таму што веруючы чалавек не будзе вось так у палітыку ўмешвацца і тым больш лаяцца, і цэтлікі вешаць, і абражаць іншага чалавека. Ён разумее, што ў кожным — вобраз Божы..." — сказаў протаіерэй на канале, дзе пастаянна абражаюць і вешаюць ярлыкі на апанентаў Лукашэнкі.

20 студзеня ў касцёле маліліся грэка-каталіцкі архімандрыт Сяргей Гаек, лютэранскі пастар Уладзімір Татарнікаў, пастар Валерый Шэйбок з супольнасці хрысціян поўнага Евангелля і прадстаўнік Біблейскага таварыства Аляксандр Камінскі. Каля алтара таксама не быў заўважаны рабін Рыгор Абрамовіч, які таксама звычайна наведваў мерапрыемства.

Тыдзень малітвы хрысціян традыцыйна праводзіцца ў рымска-каталіцкім касцёле ў студзені.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі