У Мінску на волю выйшаў журналіст Дзмітрый Галко
Ён правёў за кратамі 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
Нагадаем, Дзмітрыя Галко затрымалі ўвечары 6 траўня, калі ён разам з журналістам Аляксандрам Ярашэвічам вяртаўся пасля сустрэчы на Акрэсціна вызваленых удзельнікаў "Чарнобыльскага шляху". Галко прызналі вінаватым у "непадпарадкаванні міліцыі" і ў "хуліганстве". Ярашэвіч атрымаў 12 сутак арышту.
Як паведамляе Радыё Свабода, Дзмітрый Галко распавёў пра жудасныя антысанітарныя ўмовы ўтрымання — у камеры былі вошы.