У Мінску невядомыя ўтапілі ў Свіслачы чужы аўтамабіль (фота)

У Мінску невядомыя ўтапілі ў Свіслачы чужы аўтамабіль (фота)

У Мінску невядомыя зламыснікі ўтапілі ў Свіслачы чужы аўтамабіль. Здарэнне адбылося ў канцы лістапада ў Серабранцы. Opel Vectra знаходзіўся на паркоўцы каля шматкватэрнага дома па вуліцы Гараўца. Гаспадар легкавіка пакінуў яго там а 20-й гадзіне, а калі раніцай а 9-й прыйшоў, машыны не было.

Як інфармуе сайт onliner.by, ад відавочцаў стала вядома, што ў Свіслачы плавае аўтамабіль. Па факце хуліганства распачалі крымінальную справу. Было ўстаноўлена, што самастойна машына не магла туды заехаць. Да таго ж салонны гадзіннік спыніўся на адзнацы 3.30 ночы і ёсць сляды, што легкавік верагодна ў ваду закацілі. Экспертыза мусіць даць адказ, ці быў ускрыты замок і ці заводзіўся рухавік. Пры станоўчым адказе справу кваліфікуюць як крадзеж.

Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі