У Мінску пачалося развітанне са Станіславам Шушкевічам
Увечары ў пятніцу ў Мінску пачалося развітанне са Станіславам Шушкевічам. Першы кіраўнік незалежнай Рэспублікі Беларусь памёр позна ўначы 3 траўня на 88-м годзе жыцця. Развітанне праходзіць у Архікафедральным касцёле Панны Марыі (плошча Свабоды, 9). Яно працягнецца ў суботу.
Шушкевіч увайшоў у гісторыю Беларусі як навуковец, палітык, грамадскі дзеяч. У 1991-1994 гадах ён быў кіраўніком Вярхоўнага Савета Беларусі. У снежні 1991-га Станіслаў Шушкевіч падпісаў Белавежскія пагадненні, якія пахавалі Савецкі Саюз і адкрылі шлях да незалежнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.