У Мінску распладзіліся пацукі

Пацук, ілюстрацыйнае фота

Пацук, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Мінску ў чэрвені заўважна вырасла колькасць пацукоў, пішуць "Мінск-Навіны".

Грызуноў заўважаюць у самым цэнтры горада — на Нямізе, у дварах жылых дамоў. Увечары 11 чэрвеня зграю пацукоў пабачылі на зялёнай зоне каля Святадухавага сабора.

У сацсетках вінавацяць ва ўсім вінавацяць службы, якія знішчаюць бадзяжных катоў. Аднак у гарадскім прадпрыемстве "Фаўна горада" з лічбамі ў руках абвяргаюць гэтыя заявы.

"У траўні 2023-га было адлоўлена 182 каты, у траўні 2024-га — 134, красавіцкія лічбы абодвух гадоў роўныя", — кажа дырэктарка прадпрыемства Тамара Царыкоўская.

Кіраўніца Асацыяцыі зоаабарончых арганізацый Аксана Давыдзенка пагаджаецца, што пацукі размнажаюцца праз адсутнасць катоў. Паводле яе, зоаабаронцы раней ужо прапаноўвалі абсталяваць домікі для бадзяжных катоў у спецыяльна адведзеных месцах. І такая практыка ў накаторых беларускіх гарадах ужо ёсць.

"Але гэта не дапаможа масава вырашыць праблему, у тым ліку пакуль з правілаў утрымання не будзе выключаны пункт пра адлоў катоў", — дадае яна. Праект гэтых правілаў быў вынесены на абмеркаванне ў 2019-м.

Асацыяцыя прапануе праграму "Неадлоў пад апекай", каб скараціць колькасць бяздомных жывёл. Яна прадугледжвае абавязковае лягчанне і стэрылізацыю жывёл. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі