У Мінску разагнаны "Славянскі гей-прайд 2010" (відэа)

Спецпадраздзяленні мінскай міліцыі спынілі спробу правядзення гей-парада ў Мінску. 11 удзельнікаў акцыі затрыманыя, сярод іх ёсць грамадзяне Расіі. У актывістаў гей-руху аднялі доўгі вясёлкавы сцяг.
Чакаецца, што на затрыманых складуць пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні, а потым адпусцяць. Актывістам гей-руху пагражае штраф або адміністрацыйны арышт, піша Lenta.ru.

Акрамя праваахоўнікаў, на месцы правядзення акцыі прысутнічалі супраціўнікі правядзення гей-параду. Яны кідаліся ў актывістаў гей-руху яйкамі.

Агенцтва БелаПАН паведамляе, што ў акцыі ўзялі ўдзел прыкладна 30 чалавек. Славянскі гей-прайд прайшоў некалькі дзесяткаў метраў па ходніку вуліцы Сурганава. Удзельнікі шэсця з 12-метровым вясёлкавым сцягам скандавалі: "Не гамафобіі!", "Роўныя правы без кампрамісаў!", "Гамафобія — гэта хвароба!".

Побач з домам №1 па вуліцы Сурганава ўдзельнікі акцыі правялі кароткі мітынг. Але калі яны паспрабавалі прайсці далей, у бок вуліцы Батанічная, гей-прайд спынілі супрацоўнікі атраду міліцыі асобага прызначэння.



Відэа: "Наша Ніва".




Відэа: "Радыё "Свабода"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі